7 сакавіка прыблізна 19.30 42-гадовая жанчына, кіруючы легкавым аўтамабілем «Субару Форэстэр», рухаючыся па вул. Харужай у Менску, здзейсніла наезд на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы, паведамляе ў Твітэры Следчы камітэт.
У выніку ДТЗ 38-гадовы мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр у той жа дзень у шпіталі.
У дачыненні да кіроўцы распачатая крымінальная справа за парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.