«У сувязі з запланаванай хірургічнай аперацыяй на хрыбце з 10 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, будзе знаходзіцца ў шпіталі», — піша catholic.by.
Рэдакцыя партала Catholic.by звяртаецца з просьбай да ўсіх вернікаў і людзей добрай волі, маліцца аб паспяховай аперацыі і хутчэйшым вяртанні здароўя.
Падчас адсутнасці арцыбіскупа яго абавязкі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе выконваць Генеральны вікарый біскуп Юрый Касабуцкі.