У Паўночнай Карэі адбываюцца другія пасля прыходу да ўлады Кім Чэн Ына выбары ў Вярхоўны Народны Савет.

Галасаванне на выбарах у парламент з'яўляецца абавязковым і выбаршчыкі не маюць магчымасці выбару кандыдатаў. Любыя альтэрнатыўныя погляды з'яўляюцца чымсьці зусім нечуваным.

Яўка заўсёды блізкая да 100%, а падтрымка курсу ўлады - аднагалосная.

Сапраўдная ўлада ў краіне належыць лідарам з дынастыі Кім.

Грамадзяне павінны дэманстраваць абсалютную адданасць сям'і Кім і дзейнаму лідару.

Як гэта працуе?

У дзень выбараў усе грамадзяне старэйшыя за 17 гадоў павінны выйсці і прагаласаваць.

«Тое, што вы прыйдзеце рана, з'яўляецца прыкметай адданасці, таму на участках звычайна ўтвараюцца доўгія чэргі», - распавядае эксперт па пытаннях Паўночнай Карэі Фёдар Цярціцкі, які жыве ў сталіцы Паўднёвай Карэі Сеуле.

На ўчастку грамадзяне атрымліваюць бюлетэнь з толькі адным імем ў ім. У бюлетэні няма чаго пазначаць, таму выбаршчыкі проста бяруць паперку ​​і кладуць яе ў выбарчую скрыню, якая стаіць навідавоку.

На выбарчых участках ёсць і кабінкі для «прыватнага» галасавання, але карыстанне імі адразу ж выклікае падазрэнне, - тлумачыць аналітык.

Тэарэтычна ў выбаршчыка ёсць яшчэ магчымасць выкрасліць адзінага кандыдата ў бюлетэні. Але гэта, кажа Фёдар Цярціцкі, практычна аўтаматычна будзе азначаць, што табой зацікавяцца службы бяспекі і, магчыма, абвесцяць вар'ятам.

Пасля таго, як выбаршчык выходзіць з выбарчага ўчастку, чакаецца, што ён далучыцца да святочнага натоўпу, каб разам з іншымі выказаць сваю радасць ад магчымасці прыняць удзел у галасаванні за мудрае кіраўніцтва краіны.

«У дзяржаўных СМІ дзень выбараў паказваецца як свята. Каля кожнага выбарчага ўчастку людзі святкуюць», - распавядае Мінёнг Лі, аналітык NK News, інтэрнэт-выдання, якое спецыялізуецца на Паўночнай Карэі.

Паколькі галасаванне з'яўляецца абавязковым, выбары таксама з'яўляюцца інструментам, з дапамогай якога ўлада кантралюе колькасць выбаршчыкаў у кожнай акрузе і колькасць здраднікаў, якія маглі ўцячы ў Кітай.

Якія паўнамоцтвы мае парламент?

Вярхоўны Народны Савет не мае фактычнай улады і прызначаны толькі для таго, каб зацвярджаць рашэнні лідара Паўночнай Карэі.

Парламент абіраецца на пяць гадоў.

Законы піша партыйны апарат, а ўхваленне іх Вярхоўным Народным Саветам з'яўляецца толькі фармальнасцю.

Тэарэтычна, ВНС можа адхіліць лідара Кіма ад улады

Аднак у тэорыі ў Вярхоўнай Народнага Савета такі ёсць ўлада. Дзве траціны галасоў дэпутатаў тэарэтычна могуць змяніць канстытуцыю краіны, а простай большасці дастаткова для таго, каб адхіліць Кім Чэн Ына ад улады.

Дэ-факта ВНС нават не збіраецца рэгулярна. На першым пасяджэнні дэпутаты выбіраюць кіруючыя органы парламента, якія працуюць ад імя астатніх дэпутатаў, а агульны сход парламентарыяў адбываюцца вельмі рэдка.

 

Існуюць розныя партыі?

Можна меркаваць, што ў Паўночнай Карэі існуе толькі адна партыя. Але дзіўна ў парламенце прадстаўлены цэлых тры фракцыі.

Рабочая партыя, старшынёй якой з'яўляецца Кім Чэн Ын, вядома, прадстаўлена найбуйнейшай фракцыяй у парламенце. Але пэўную колькасць мандатаў захоўваецца за Сацыял-дэмакратычнай партыяй і партыяй Чхундоге-Чхонудан.

На практыцы паміж трыма партыямі няма розніцы, і ўсе яны яднаюцца ў Дэмакратычны фронт за аднаўленне адзінства Карэі.

 

Што ў выніку?

Прадказаць вынік выбараў даволі нескладана, але часам праходзіць некалькі дзён, перш, чым аб'яўляюцца канчатковыя вынікі. 

Спачатку звычайна ідуць паведамленьні аб высокай яўцы. На выбарах ў 2014 яна складала 99.97%. 

Зусім нямногія людзі могуць не прагаласаваць з-за хваробы, але, як кажа папулярны жарт, у дзень выбараў ніхто не памірае і ўсе здаровыя.

Далей з'яўляюцца вынікі выбараў у акрузе Кім Чэн Ына - як яўка, так і падтрымка кандыдатаў. Звычайна, абодва паказчыкі складаюць 100%. 

Нарэшце, абвяшчаюць вынікі выбараў у астатніх акругаў. Тады як яўка можа трохі адхіляцца ад 100%, падтрымка кандыдатаў звычайна цалкам аднагалосная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?