Улада44

МВФ дае Беларусі крэдыт 2,5 млрд даляраў

Беларусь зможа атрымаць першыя 800 млн даляраў ужо ў студзені. У пакеце антыкрызісных захадаў разам з крэдытам - дэвальвацыя рубля і абмежаванне зарплаты ў дзяржаўным сектары.

Беларусь зможа атрымаць першыя 800 млн даляраў ужо ў студзені. У пакеце антыкрызісных захадаў разам з крэдытам - дэвальвацыя рубля і абмежаванне зарплаты ў дзяржаўным сектары.

Міжнародны валютны фонд 31 снежня аб’явіў пра дамоўленасць на ўзроўні персаналу аб крэдыце «стэнд‑бай» у 2,5 млрд. даляраў для Беларусі.

«Місія супрацоўнікаў МВФ і афіцыйныя ўлады Беларусі дасягнулі пагаднення, якое падлягае прыняццю кіраўніцтвам МВФ і Выканаўчай радай, па эканамічнай праграме, што падтрымліваецца 15‑месячнай дамоўленасцю аб крэдыце «стэнд‑бай» на суму прыкладна 2,5 млрд. даляраў.

Плануецца, што абмеркаванне праграмы Выканаўчай радай адбудзецца ў студзені 2009 года. Беларусь зможа атрымаць прыкладна 800 млн даляраў неадкладна пасля ўхвалы праграмы Выканаўчай радай», — гаворыцца ў заяве дырэктара‑распарадчыка МВФ Дамініка Строс‑Кана.

Ён зазначыў, што «Беларусь апынулася ў складанай эканамічнай сітуацыі».
«На працягу некалькіх гадоў назіраўся ўражальны эканамічны рост, але ў апошні час з’явіліся прыкметы перагрэву эканомікі. Глабальны эканамічны крызіс таксама значна закрануў эканоміку Беларусі. Адмоўныя змены ўмоваў гандлю, зніжэнне попыту з боку асноўных гандлёвых партнёраў і ўскладнены доступ да гандлёвага і іншага знешняга фінансавання прывялі да памяншэння міжнародных рэзерваў у краіне», — сказаў Д.Строс‑Кан.

Паводле яго словаў, беларускія афіцыйныя органы цяпер робяць сур’ёзныя захады па спыненні падзення рэзерваў, па аднаўленні эканамічнай стабільнасці і падрыхтоўцы глебы для аднаўлення эканамічнага росту.
«Эканамічная праграма, якая падтрымліваецца фондам, будзе садзейнічаць правядзенню ўпарадкаванай адаптацыі эканомікі Беларусі да вонкавых шокаў, з якімі яна сутыкаецца цяпер, і дасць абарону для яе найбольш уразлівых месцаў», — падкрэсліў дырэктар‑распарадчык МВФ.

Паводле інфармацыі фонду, узгодненыя меры ўключаюць больш моцную грашова‑крэдытную палітыку і сістэму палітыкі абменнага курсу, абмежаванне падаткова‑бюджэтнай палітыкі шляхам скарачэння дзяржаўных інвестыцый і мэтавага крэдытавання банкамі, строгае абмежаванне заработнай платы ў дзяржаўным сектары.

«Такія моцныя меры эканамічнай палітыкі, што прымаюцца ўладамі, служаць асновай для выключнага ўзроўню доступу да рэсурсаў МВФ, эквівалентнага прыкладна 420% ад квоты Беларусі ў МВФ, і заслугоўваюць падтрымкі міжнароднай супольнасці», — заявіў Д.Строс‑Кан.

Перамовы аб выдзяленні Беларусі гэтага крэдыту вяліся экспертамі МВФ з прадстаўнікамі беларускіх уладаў на працягу апошніх двух месяцаў.

У 1995 годзе МВФ спыніў выдзяленне крэдытаў Беларусі з‑за неадпаведнасці эканамічнай палітыкі ўрада рэкамендацыям фонду.

У пачатку 2004 года ўрад і Нацбанк Беларусі заявілі пра адсутнасць неабходнасці ў прыцягненні крэдытных рэсурсаў МВФ. З таго часу супрацоўніцтва з фондам было сканцэнтраванае на атрыманні тэхнічнай дапамогі і кансультацый.

Каментары4

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы2

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі летась адбыліся ўспышкі адру і коклюшу

Балкунец хоча праехацца на веласіпедзе з Варшавы да мыса Рока ў Партугаліі12

Беларускі фатограф два гады ляжыць пасля кавіду і цяпер зусім страціў сон23

Прайсці медагляд і распавесці ўсё пра сваякоў: жонка турка расказвае пра пакуты з атрыманнем ДНЖ для мужа ў Беларусі19

Палітзняволенай Алене Лазарчык дадалі паўтара года калоніі1

Трамп цёпла прыняў прэм’ера Італіі Мелоні. Сказаў, што не вінаваціць Зяленскага ў вайне ва Украіне

З урада Сербіі выключылі галоўнага прарасійскага палітыка

Трамп чакае ад Расіі адказу на прапанову аб перамір'і «на гэтым тыдні»5

Дэпутат-гісторык Даніловіч расказаў пра 28 еўрапейскіх народаў, якія прыйшлі захопліваць Беларусь разам з Гітлерам26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы2

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць