12.03.2019 / 06:17 Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал у Індыян-Уэлсе Тэнісны турнір праходзіць у Каліфорніі. У матчы трэцяга раўнду беларуска перамагла ўкраінку Лесю Цурэнка 6:2, 7:5. У наступным матчы Арына Сабаленка згуляе з немкай Ангелікай Кербер (8-й ракеткай свету).