Прэзідэнт Алжыра Абдэльазіз Бутэфліка заявіў, што адмаўляецца ад удзелу ў найбліжэйшых выбарах — у выпадку перавыбрання гэта быў бы яго пяты прэзідэнцкі тэрмін, піша Reuters
Самі выбары, запланаваныя на 18 красавіка, Бутэфліка таксама перанёс. Ён заявіў, што яны будуць праведзены пасля таго, як будзе распрацаваны праект новай канстытуцыі краіны, якую ён змяніў у 2008 г., прыбраўшы абмежаванне на два тэрміны паўнамоцтваў.
У Алжыры з сярэдзіны лютага дзясяткі тысяч людзей бяруць удзел у масавых пратэстах. Дэманстрацыі пачаліся пасля таго, як Бутэфліка абвясціў пра сваё жаданне пераабрацца на пасаду прэзідэнта.
Ён займае пасаду прэзідэнта з 1999 года.