Акюрэйры, Ісландыя, фота pixabay.com
Greenpeace і кампанія-распрацоўшчык камп'ютарнага забеспячэння AirVisual апублікавалі сумесны рэйтынг, у якім названыя краіны з самым брудным і чыстым паветрам.
Складальнікі рэйтынгу прыйшлі да высновы, што краінамі з самым брудным паветрам з'яўляюцца Бангладэш, Пакістан, Індыя, Афганістан, Бахрэйн, Манголія, Кувейт, Непал, ААЭ, Нігерыя.
Ісландыя, Фінляндыя, Эстонія, Швецыя, Аўстралія, Нарвегія, Канада, ЗША, Партугалія, наадварот, з'яўляюцца краінамі з самым чыстым паветрам.
Усяго ў рэйтынг уключаныя 73 краіны.