У МТСС з'явіцца ўласны пошукавік, а для яе незалежнага функцыянавання вайскоўцы пракладуць валаконна-аптычны кабель праз Арктыку. На думку экспертаў, вопыт стварэння такой сістэмы спатрэбіцца пры фарміраванні расійскай нацыянальнай сеткі.
12.03.2019
/ 12:24
У Расіі абяцаюць да 2021 года стварыць закрыты інтэрнэт
Закрытая сістэма абмену лічбавай інфармацыяй ўжо атрымала назву — мультысэрвісная транспартная сетка сувязі (МТСС). Першы этап работ завершыцца да канца 2019-га, а цалкам яна будзе гатовая праз два гады, паведамляюць «Известия».