Улада1212

Рубель дэвальваваны на 20%

На 2 студзеня Нацбанк устанавіў афіцыйны курс даляра ЗША на ўзроўні 2 650 рублёў (быў 2 200 руб), еўра – 3 703 рублі (быў 3077), расійскага рубля – 90 рублёў.

З заўтрашняга дня, 2 студзеня, Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў афіцыйны курс даляра ЗША нна ўзроўні 2 650 рублёў (на +20,45%, быў 2 200 руб), еўра – 3 703 рублі (быў 3 077,14), расійскага рубля – 90 рублёў 16 капеек (быў на 1 студзеня 76,89).
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

Таксама паведамляецца, што з 2 студзеня Нацбанк пераходзіць да выкарыстання механізму прывязкі курсу беларускага рубля да кошыку замежных валют.

У склад кошыку уключаныя даляр ЗША, еўра і расійскі рубель з роўнымі долямі гэтых валют.

Цягам 2009 году рублёвая вартасць кошыка будзе заставацца стабільнай - яе ваганні прадугледжана абмядоўваць у межах +/- 5% ад указанай пачатковай велічыні. Пры гэтым ваганні курсу беларускага рубля ў суадносінах да кожнай з валют будзе адбывацца толькі з кошт узаемных зменаў гэтых замежных валют.

З 8 студзеня на два працэнтныя пункты павышаецца стаўка рэфінансавання да 14% гадавых.

Нагадаем, што ўчора стала вядома, пра тое, што МВФ выдзяляе Беларусі крэдыт у 2,5 млрд даляраў. Дэвальвацыя рубля на 20% была адной з умоваў экспертаў МВФ.

Глядзі таксама:
Каментар палітычнага аналітыка Аляксандра Класкоўскага

Каментары12

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы2

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі летась адбыліся ўспышкі адру і коклюшу

Балкунец хоча праехацца на веласіпедзе з Варшавы да мыса Рока ў Партугаліі12

Беларускі фатограф два гады ляжыць пасля кавіду і цяпер зусім страціў сон23

Прайсці медагляд і распавесці ўсё пра сваякоў: жонка турка расказвае пра пакуты з атрыманнем ДНЖ для мужа ў Беларусі19

Палітзняволенай Алене Лазарчык дадалі паўтара года калоніі1

Трамп цёпла прыняў прэм’ера Італіі Мелоні. Сказаў, што не вінаваціць Зяленскага ў вайне ва Украіне

З урада Сербіі выключылі галоўнага прарасійскага палітыка

Трамп чакае ад Расіі адказу на прапанову аб перамір'і «на гэтым тыдні»5

Дэпутат-гісторык Даніловіч расказаў пра 28 еўрапейскіх народаў, якія прыйшлі захопліваць Беларусь разам з Гітлерам26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы2

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць