Як расказваюць відавочцы, кіроўца аўтамабіля «Фіят», які ехаў па крайняй правай паласе, прыпыніўся, каб прапусціць жывёлу. У гэты момант з левай паласы перастройваўся рэйсавы аўтобус Мінск-Вільня, які не заўважыў «Фіят». У выніку ў легкавога аўтамабіля пашкоджаны левы бок, адбітае люстэрка злева.

Трэба адзначыць, што ДАІ ўжо працавала на гэтым месцы. Інспектары афармлялі ДТЗ з удзелам трох машын, якія сутыкнуліся крыху раней.

Кіроўца аўтамабіля «Лада», аўтамабіля, які стаяў апошнім, патлумачыў:

«Да ДТЗ, якое здарылася па такой высакароднай нагодзе, мы не маем ніякага дачынення. Амаль. Відаць, кіроўца аўтобуса ўбачыў на сваёй паласе «фішку», што паставілі даішнікі і спрабаваў аб’ехаць наша ДТЗ справа. Чаму ён не заўважыў «Фіат», не ведаю. Здараецца ўсякае».

Ката выратаваць не ўдалося. Жывёла загінула пад калёсамі адной з машын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?