Раніцай 15 сакавіка беларускае МЗС зрабіла заяву, каментуючы інтэрв'ю пасла Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча.
Чытайце: МЗС: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай
Натуральна, што рэзкая рыторыка бакоў пагражае перарасці ў скандал.
Першыя ж рэакцыі з'явіліся ў расійскіх палітычных тэлеграм-каналах, частка з якіх арыентаваная на Беларусь.
Прапануем вам падборку першых эмацыйных рэакцый.
Вось, напрыклад, што піша канал «Восточное прітворство», чыё аўтарства звязваецца з супрацоўнікамі расійскіх амбасад у Беларусі, Малдове і балтыйскіх краінах.
Вось як каментуе сітуацыю звязаны з «Рэгнумам» канал, які вядзецца беларускім эмігрантам Юрыем Баранчыкам.
Нават сумнавядомы фэйкатвор «Нязыгар» адрэагаваў на словы Глаза «інсайдам».
Невядомыя аўтары з псеўдабеларускіх каналаў, кшталту «Трыкатажа», побач з інфармацыяй пра «грошы Лукашэнкі ў Венесуэле» выказалі і абурэнне словамі МЗС, прадракаючы лоўлю «расійскіх шпіёнаў».
Іншыя псеўдабеларускія каналы таксама занялі выразныя пазіцыі.





