18 студзеня ў 12.30 ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn, N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы «Сонцакрыж» і сустрэчa з скульптарам і мастком Алесем Шатэрнікам, які, акрамя твораў выяўленчага мастацтва, прэзэнтуе выдадзеную ў Менску, сваю новую кнігу‑альбом «Сонцакрыж». Альбом складаецца з трох частак: Форма, Колер, Слова. Як вызначае аўтар сваю творчасьць: «Жывапіс — гэта дзьвюхмерная прастора, скульптура — трохмерная, а паэтычнае Слова выходзіць па‑за межы гэтых прастораў і набліжаецца да чацьвертага вымярэньня — Боскага Слова. «Напачатку было Слова...»

Алесь Шатэрнік — сябар мастацкай суполкі «Пагоня», адзін з аўтараў «Звана Свабоды», а таксама помніка Тадэвушу Касьцюшку ў амэрыканскай амбасадзе ў Менску.

Экспазыцыя складаецца з 35 алейных палоцен. Гэта ў асноўным краявіды роднай Бацькаўшчыны, архітэктура храмаў Беларусі.

Запрашаем усіх на выставу. Для тых, хто жадае фінансава дапамагчы ў арганізацыі выставы, кантактуйце праз тэл.: 646 234 9240 ці дасылайце чэкі па адрэсе: Belarusan Museum 401 Atlantic Ave, Brooklyn

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?