Шэраг крытэрыяў, якім павінен адпавядаць кандыдат у дэпутаты ад грамадскага аб'яднання «Белая Русь», агучыў яго старшыня Генадзь Давыдзька, піша sb.by.

«Я хачу пазначыць шэраг абавязковых крытэраў, якім павінен адпавядаць кандыдат у дэпутаты ад «Белай Русі», — падкрэсліў Генадзь Давыдзька на пасяджэнні Рэспубліканскай рады «Белай Русі», якое праходзіць у Мінску. — Ён павінен разглядаць незалежнасць Рэспублікі Беларусь як незваротны працэс».

Па словах Давыдзькі, кандыдат у дэпутаты павінен:

  • імкнуцца павышаць дабрабыт людзей без правядзення радыкальных шокавых рэформаў у шкоду насельніцтву,
  • шанаваць подзвіг, здзейснены беларускім народам у Вялікай Айчыннай вайне,
  • выбудоўваць знешнюю палітыку на аснове адзінства славянскіх народаў,
  • фармаваць імідж Рэспублікі Беларусь як рэспублікі міру і згоды.

Для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты парламента па 95 выбарчых акругах краіны «Белая Русь» будзе ініцыяваць сходы працоўных калектываў і збор подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0