З мэтай кампенсацыі выдаткаў нафтаперапрацоўчых заводаў на набыццё сыравіны з 17 сакавіка змяняюцца цэны на аўтамабільнае паліва.

Рознічныя цэны на АЗС павялічваюцца на 1 капейку, паведамляе Белнафтахім.

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,47 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,58 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,79 руб., ДТ — 1, 58 руб.

Як паведамляецца, кошт расійскай нафты для беларускіх НПЗ у доларавым эквіваленце вырас на 8,8% з пачатку 2019 года. Рознічныя цэны на маторнае паліва за гэты ж перыяд павялічаны ў сярэднім на 2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0