Вынікі апошняга апытання венесуэльскай кампаніі Meganálisis прадэманстравалі: 88,9% жыхароў Венесуэлы хацелі б, каб прэзідэнт Нікалас Мадура ў найбліжэйшы час пакінуў пасаду кіраўніка дзяржавы. Адпаведныя вынікі даследавання размешчаны на сэрвісе для захоўвання дакументаў Scribd. На іх, у тым ліку, спасылаецца мясцовая газета El Nacional.

У апытанні, як растлумачылі сацыёлагі, прынялі ўдзел 1,1 тыс. чалавек па ўсёй краіне, ён праводзіўся з 11 па 14 сакавіка ў 16 найбуйнейшых рэгіёнах баліварыянскай рэспублікі і, у прыватнасці, у 32 гарадах. Статыстычная хібнасць склала 3,3%, удакладнілі спецыялісты.

Па іх дадзеных, на пытанне: «Ці хочаце вы, каб Мадура і яго ўрад чавістаў цяпер сышлі?» - станоўча адказалі 88,9% рэспандэнтаў. «Не» сказалі 8,8% апытаных, яшчэ 2,2% не змаглі адказаць на гэтае пытанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0