ўтрымаць курс рубля на цяперашнім узроўні праз цэлы 2009 год.

«Такой вялікай карэкціроўкі курсу, якая адбылася, на працягу 2009 года не будзе», — заявіў БелаПАН начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Анатоль Драздоў.

Паводле яго слоў, Нацбанк быў вымушаны знізіць курс беларускага рубля, бо Асноўныя кірункі грашова‑крэдытнай палітыкі распрацоўваліся летам 2008 года «ў зусім іншай эканамічнай сітуацыі». «Прыйшла восень‑зіма і стала зразумела, што зафіксаваная раней курсавая палітыка проста не адпавядае бягучаму моманту.

Таму паўстала пытанне: выконваць паказчыкі ці ратаваць эканоміку? Натуральна, быў выбраны той шлях, які ідзе на карысць эканомікі», — падкрэсліў прадстаўнік Нацбанка.

Ён заявіў, што паніжэнне курсу нацыянальнай валюты было адной з рэкамендацый экспертаў МВФ у сувязі з тым, што, на іх думку,

палітыка занадта высокага курсу беларускага рубля, якая праводзілася Нацбанкам, «адмоўна адбівалася на стане золатавалютных рэзерваў краіны і ніякія крэдыты ў гэтым выпадку нам бы проста не дапамаглі».

А.Драздоў таксама патлумачыў, чаму Нацбанкам быў выбраны шлях разавай рэзкай карэкціроўкі курсу і яго фіксацыі. «Плаўнае паніжэнне курсу нацыянальнай валюты параджае ў людзей стойкае перакананне ў тым, што гэта будзе працягвацца доўгі час, і стварае стойкія інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні»,— падкрэсліў прадстаўнік галоўнага банка краіны.

Як вядома, Нацбанк Беларусі з 2 студзеня аднамомантава панізіў афіцыйны курс беларускага рубля да долара ЗША на 20,45% — з 2.200 да 2.650 рублёў.

Пакуль няма звестак пра стан золатавалютных запасаў краіны на канец снежня і пра вынікі гаспадаркі за мінулы месяц. Па гэтай інфармацыі можна будзе меркаваць пра рэалістычнасць намераў дзяржаўнага рэзервавага банку.

На думку некаторых эканамістаў (Заіка, Раманчук) утрымаць валютны кошык у межах 5% ад курсу на 2 студзеня будзе немагчыма. Яны прадракаюць падзенне рубля да 3000 ці нават 4500 рублёў за даляр. Са свайго боку, спецыялісты Нацбанку абяцаюць, што здолеюць утрымаць беларускую валюту.

З пачаткам канфлікту ў сектары Газа цэны на нафту пачалі лёгкі рост. Калі тэндэнцыя захаваецца, гэта дапаможа спыніць згортванне расійскай эканомікі, ад якой беларуская моцна залежыць.

БелаПАН, ілюстрацыя на галоўнай старонцы photo.bymedia.net

Глядзі таксама:
Рубель дэвальваваны на 20%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0