Карпарацыя Google «дапамагае Кітаю і іх вайскоўцам, але не ЗША». Пра гэта ў сваім Twitter напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Але, піша Трамп, ёсць і «добрая навіна. Google дапамагала жулікаватай Хілары Клінтан», суперніцы Трампа на выбарах ў 2016 годзе. «І што з гэтага атрымалася?» — спытаўся Трамп.

14 сакавіка кіраўнік аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША Джозэф Данфард на пасяджэнні ў сенаце заявіў, што праца Google у Кітаі «ўскосна прыносіць карысць кітайскім вайскоўцам». Ён адзначыў, што Вашынгтон «з вялікай заклапочанасцю» назірае за працай у гэтай краіне сваіх партнёраў у сферы прамысловасці.

У сваю чаргу, выканаўца абавязкі міністра абароны ЗША Патрык Шанахан заявіў, што ў кампаніі «няма жадання» падтрымліваць праграмы ведамства.

Прадстаўнік Google не стаў каментаваць словы Данфарда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?