Прагноз надвор’я ў Беларусі на 6—8 студзеня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 6 студзеня будзе воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў, толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці невялікі снег. Месцамі слабыя туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу пераменных напрамкаў, слабы, днём заходні 5—10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 13—19°C, пры праясненнях да мінус 25°C, днём мінус 8—15°C.

Заўтра ў Мінску воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабыя туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу пераменных напрамкаў, слабы, днём заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 16—18°C, днём мінус 10—12°C.

У наступныя двое сутак, 7 і 8 студзеня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

7 студзеня ноччу па поўначы, днём на большай частцы тэрыторыі снег, месцамі мяцеліца. Вецер паўднёва‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с, па поўначы месцамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8—15°C, па поўдні пры праясненнях да мінус 18°C, днём мінус 5—12°C.

8 студзеня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовы снег. Вецер паўднёва‑заходні з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 7—14°C, ноччу па поўначы да мінус 16—18°C.

7 студзеня ў Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём часам снег, слабая мяцеліца. Вецер паўднёва‑заходні 6—11, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—12°C, днём мінус 7—9°C.

 Халадэча такая, што нават малпам у Японіі сцюдзёна. Фота Рэйтэр

Халадэча такая, што нават малпам у Японіі сцюдзёна. Фота Рэйтэр

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0