Facebook выдаліў 1,5 мільёна відэа з момантам нападу тэрарыста на прыхаджан двух мячэцяў у Новай Зеландыі. Пра гэта паведамляе адміністрацыя гэтай сацыяльнай сеткі.

У новазеландскім горадзе Крайстчэрч загінулі 50 чалавек. Пры гэтым забойца вёў жывую трансляцыю бойні.

1,2 мільёна відэа былі заблакаваныя яшчэ ў момант загрузкі. Было выдалена таксама 300 тысяч зрэдагаваных ролікаў. Над гэтым працавалі як жывыя мадэратары, так і праграмныя алгарытмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?