Кадр, як хлопчык горка плача на цяжка параненым тату, трапіў на відэа.
З'яўляюцца новыя падрабязнасці бойні ў мячэцях горада Крайстчэрч (Новая Зеландыя), у выніку якой загінулі 50 чалавек. Страляніну там учыніў аўстраліец-экстрэміст.
Як піша DailyMail, Зульфірман Сіях (Zulfirman Syah) быў у ісламскім цэнтры разам са сваім двухгадовым сынам Авероэсам, калі туды ўварваўся тэрарыст. Як пачалася страляніна, паранены бацька закрыў хлопчыка сваім целам. Некалькі куль трапіла ў тату, а хлопчык абышоўся толькі нязначнымі раненнямі.
Зульфірмана Сіяха ўратавалі дактары, хоць у яго прабіта лёгкае. Хлопчыку кулі трапілі ў нагу і спіну.
Кадр, як хлопчык горка плача на цяжка параненым тату, трапіў на відэа.
Таленавіты мастак Зульфірман Сіях пераехаў з сям'ёй у Новую Зеландыю з Інданэзіі ўсяго два месяцы таму.
Тата і сын Сіяхі да тэракта. Яны пераехалі ў Новую Зеландыю з Інданэзіі ўсяго два месяцы таму.
28-гадовы расіст Брэнтан Тарант вырас у Аўстраліі, але апошнім часам жыў у Новай Зеландыі.