Нягледзячы на дэвальвацыю рубля, на першых сёлета таргах на БВФБ попыт на даляры зноў на 20 млн перавышаў прапанову.

Попыт склаў $57,159 млн, а прапанова толькі — $37,954 млн. Адрозненнем сёлетняга году ад мінулага стала тое, што Нацбанк не задаволіў попыту сваёй інтэрвенцыяй, як тое рабілася летась. Аб’ём таргоў склаў толькі $48,182 млн, а курс вырас на 5 рублёў за даляр да 2655.

Попыт на еўра перавышаў прапанову на 2 мільёны.

Адклад попыту, як і любы адклад, не пойдзе на лад. Па меры назапшвання ён будзе ствараць праблемы для функцыянавання прадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?