Непадалёк ад узбярэжжа Камчаткі ў снежні адбыўся буйны выбух метэарыта, паведамляе НАСА.

Выбух быў другім па велічыні за апошнія 30 гадоў і саступае толькі выбуху метэарыта над Чалябінскам шэсць гадоў таму.

Выбух не адразу заўважылі, бо ён адбыўся над Берынгавым морам.

Магутнасць выбуху была ў 10 разоў большай, чым у атамнай бомбы, скінутай на Хірасіму.

Ліндлі Джонсан, спецыяліст НАСА па абароне Зямлі ад пазаземных аб'ектаў, сказаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што выбухі такога маштабу здараюцца толькі два-тры разы за 100 гадоў.

«Энергія выбуху дасягнула 40% энергіі выбуху над Чалябінскам, але так як гэта адбылося над Берынгавым морам, у навіны гэты момант не трапіў», — кажа Кэлі Фаст, спецыяліст НАСА па калязямных аб'ектах.

Паводле яе слоў, той факт, што вялікая частка Зямлі пакрыта вадой, абараняе чалавецтва ад такіх выбухаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?