Мінская друкарня «Плутас‑Маркет» ад 3 студзеня скасавала дамову на друкаванне незалежнага штотыднёвіка «Борисовские новости».
Наступны нумар газеты мусіў выйсці 6 студзеня.
А напярэдадні Новага году рэдакцыя атрымала яшчэ адзін падарунак —Барысаўскі райвыканкам скасаваў ліцэнзію на раздробны гандаль перыядычнымі выданнямі ў выдаўца «Борисовских новостей».

Гэта была адна з нямногіх магчымасцей легальна прадаваць газету, якая ад зімы 2005 году была выкінутая з падпісных каталогаў і кіёскаў «Саюздрукаў».

Пакуль невядома дзе і калі выйдзе наступны нумар «Новостей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?