Аматары мінскіх глазураваных сыркоў занепакоеныя тым, што іх любімы прадукт стаў выпускацца з рэльефным шакаладам.

Чытачы, якія звярнуліся ў рэдакцыю «НН», сцвярджаюць, што раней шакалад быў менш рэльефным.

Чытачы, якія звярнуліся ў рэдакцыю «НН», сцвярджаюць, што раней шакалад быў менш рэльефным.

Гаворка вядзецца пра сыркі ў зялёнай абгортцы ад Мінскага малочнага завода №1. Штодня выпускаецца каля 330 тысяч такіх сыркоў.

На прадпрыемстве запэўніваюць, што тэхналогія і рэцэптура нязменная ўжо 30 гадоў.

«Ніякіх спецыяльных маніпуляцый з сырком мы не рабілі. І суадносінаў «глазур / тварожная маса» не змянялі. Тое, што шакалад лёг хваляй, а не гладзенька, можна патлумачыць тым, што сыркі недзе затрымаліся на стужцы. Ведаеце, гэта як з шакаладнымі цукеркамі, ніхто адмыслова не палівае іх шакаладам роўна ці хвалямі. Рэцэпт нашых сыркоў нязменны ўжо 30 гадоў. А тое, што пакупнікам здалося, што сырок змяніўся, магу патлумачыць тым, што з-за разнастайнасці і агромістага выбару розных сыркоў у крамах пакупнікі маглі папросту забыцца, якім быў і застаецца сырок ад нашай гандлёвай маркі», — тлумачыць галоўны тэхнолаг Мінскага малочнага завода №1 Алена Бізунок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?