Роўна 100 гадоў таму, 19 сакавіка 1919 года, у часе польска-савецкай вайны чэкісты расстралялі ксяндза Вінцэнта Латарэвіча, які служыў у Ішкалдзі. 

Яго цела, як і целы яшчэ трох палякаў, закінулі ў калодзеж у двары Мірскага замка.

Калі палякі зноў занялі Мір, цела 33-гадовага ксяндза было перавезенае ў Ішкалдзь і пахаванае на цвінтары. 

Усяго ў часе польска-савецкай вайны 1918—1921 гадоў бальшавікі забілі больш за 100 ксяндзоў.

На стогадовую гадавіну з часу тых крывавых падзей у Ішкалдзі адбылася імша памяці ксяндза Латарэвіча. Яе адслужыў біскуп Казімір Вялікаселец. На імшу з'ехаліся актывісты Саюза палякаў з розных гарадоў, а таксама польскія дыпламаты.

Нагадаем, што Ішкалдзь — гэта найстарэйшы каталіцкі храм Беларусі, які ніколі не перабудоўваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?