46% атамнай генерацыі ва Украіне забяспечваецца палівам амерыканскай кампаніі Westinghouse. Прытым што раней Украіна на 100% залежала ад паставак расійскага ядзернага паліва, заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Трэці блок Паўднёва-Украінскай АЭС у 2018 годзе стаў першым энергаблокам Украіны, які запрацаваў выключна на паліве Westinghouse. Цяпер такіх блокаў ужо 6 з 13. Гэта 46%, амаль палова атамнай генерацыі. І працэс дыверсіфікацыі працягваецца», — падкрэсліў Парашэнка.

Паводле яго слоў, наступным стратэгічным крокам у пытанні паставак паліва мае стаць забеспячэнне ўкраінскіх АЭС ядзерным палівам уласнай вытворчасці. Гаворка ідзе аб стварэнні ўласнага завода па вытворчасці ядзернага паліва ў складзе Энергаатама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0