Усе пастаўкі расійскага газу цераз Украіну ў Балгарыю, Харватыю, Турцыю, Грэцыю і Македонію спыненыя, паведамляе Рэйтэр са спасылкай на Міністэрства эканомікі Балгарыі.

У Мінэканомікі Балгарыі падкрэсліваюць: «Мы ў крызіснай сітуацыі».

«Газпром» утрая скараціў пастаўкі газу ў кірунку, што правяло да недаатрымання «блакітнага паліва» ў Еўропе.

***

13:45

Пастаўкі ў Чэхію скарочаныя на 75%, у Аўстрыю паступае толькі 10% расійскага газу, Венгрыя атрымлівае толькі 20% газу.

***

14:47

Пастаўкі газу ў Польшчу упалі на 85%, перадае radiozet.pl. Тут гаворка пра газ, што ідзе цераз Украіну.

Тым часам Еўрасаюз востра раскрытыкаваў устрыманне ад пастаўкі газу ў некаторыя краіны ЕС. "Гэта сітуацыя непрымальная, - напісалі ў супольным звароце прадстаўнікі Еўракамісіі і чэшскага прэзідэнта (Чэхія цяпер старшынствуе ў ЕС)".

ЕС заклікае да аднаўлення перамоваў Украіны і Расіі, каб была шрэшце развязаная "гэтая спрэчка".

Таксама зазначаецца, што недахоп паставак газу пачынае адчуваць Нямеччына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?