Канцэрт на Дзень Волі ў мінулым годзе ля Оперы наведалі дзясяткі тысяч людзей, фота Сяргея Гудзіліна

Канцэрт на Дзень Волі ў мінулым годзе ля Оперы наведалі дзясяткі тысяч людзей, фота Сяргея Гудзіліна

Лідары руху «За свабоду», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БХД і БСДП («Грамада») акрэслілі фармат святочных імпрэзаў, прысвечаных Дню Волі, паведамляе Радыё Свабода.

Як паведаміў старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску, 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы адбудзецца канцэрт — як таго і вымагае святочны фармат, які летась прыйшоў на змену палітычнаму кантэксту.

«Яшчэ на мінулым тыдні мы падалі ўведамленне ў Мінгарвыканкам на пляцоўку ў Кіеўскім скверы, якая змяшчае ня меней людзей, чым ля Опернага тэатра, — адзначыў Юрась Губарэвіч. — Пачатак а 12-й, сама імпрэза пачнецца праз гадзіну. Будзе канцэрт беларускіх выканаўцаў. Выдаткі могуць перавысіць больш за 5 тысяч даляраў, але талакой сабрана сродкаў удвая больш, таму павінны ўкласціся».

Увечары 19 сакавіка заяўнікі запрошаныя ў Мінгарвыканкам, каб удакладніць фармат імпрэзы і меры бяспекі. Удзельнікі нагадалі, што спачатку «Арт-сядзіба» і БНФ «Адраджэнне» падалі заяўку на сьвяткаванне Дня Волі на стадыёне «Дынама», іншыя рухі супольна прасілі дазволіць канцэрт ля Опернага тэатра, аднак прыйшлі адмовы.

Нагадаем, што Аргкамітэт «БНР'101», у які ўваходзяць Павел Белавус, Эдуард Пальчыс прапанавалі сустракаць Дзень Волі ў Гродне 23 сакавіка. Урачыстая імпрэза адбудзецца ў Каложскім парку.

Як адсвяткаваць Дзень Волі? Аргкамітэт прапануе з усіх гарадоў сабрацца на канцэрт у Гродне і зладзіць феерверкі па ўсёй Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0