Калі я толькі пачынаў сваю трэнерскую кар'еру, кожны другі кліент прыходзіў да мяне толькі адзін раз! Чаму? Адказ адзін — крэпатура (сіндром адтэрмінаванага мускульнага болю). Але яе не трэба баяцца — з ёй трэба змагацца.
4 спосабы перамагчы боль у цягліцах пасля трэніровак
1. Схадзіце ў залу
Даводзілася лячыць пахмелле півам? Лічыце, тут той жа прынцып: каб пазбавіцца ад болю ў цягліцах пасля інтэнсіўнай трэніроўкі, прыйдзецца яшчэ раз схадзіць у залу, але на гэты раз займацца ў ашчадным рэжыме.
pixabay.com
2. Плавайце
Ціск пад вадой пазбавіць вас ад запалення мышачнай тканкі і дазволіць хутчэй вярнуцца да трэнажораў.
pixabay.com
3. Зайдзіце на масаж
Спартыўны масаж дапаможа паслабіць цягліцы і вылечыць пашкоджанні мышачнай тканкі. Ён разрэджвае кроў і спрыяе яе цыркуляцыі, дапамагаючы цягліцам аднаўляцца хутчэй.
pixabay.com
4. Адпачывайце на кантрасце
Забудзьцеся пра пакуты ў палонцы і ледзяных ваннах, бо ад перанапружання цягліц лепш за ўсё дапамагае кантрасны душ. Паспрабуйце пастаяць пад халодным душам (12°С) хвіліну, а затым давесці тэмпературу да 40°С — і пратрымаць яе яшчэ тры хвіліны. Паўтарыце чатыры разы. Усяго некалькі хвілін — і вашыя мышцы расслабяцца, малочная кіслата зменшыцца, а боль адступіць.
pixabay.com





