Апошні супрацоўнік Fenox Андрэй Мішалутаў у аўторак выйшаў з СІЗА. Намеснік начальніка аддзела закупак, які знаходзіўся ў зняволенні больш за год, выйшаў пад заклад 150 базавых велічынь (3825 рублёў), паведамляе Tut.by.

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by.

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by.

Учора Мішалутава паўторна дапыталі ў судзе Заводскага раёна Мінска па справе Сурмана, дзе ён і асноўны ўладальнік кампаніі Віталь Арбузаў праходзілі сведкамі. І Мішалутаў, і абвінавачаны Андрыян Сурман заяўлялі, што ніякага садзейнічання Арбузаву ва ўхіленні ад выплаты падаткаў не аказвалі і нават не былі знаёмыя.

Віталь Арбузаў выйшаў на свабоду 12 мая 2018 года, правёўшы за кратамі больш за год па абвінавачанні ў здзяйсненні з 2010 года супрацьпраўнай дзейнасці, звязанай з ухіленнем ад выплаты падаткаў, а таксама неправамерным атрыманнем з бюджэту ПДВ.

Арбузаў да затрымання быў №11 у топ-200 самых уплывовых беларускіх бізнэсменаў па версіі «Ежедневника», з'яўляецца старшынёй рады дырэктараў Fenox Global Group, старшынёй рады дырэктараў Fenox Venture Capital. У холдынг Fenox уваходзяць, у прыватнасці, Fenox Automative Сomponents (вытворчасць і распаўсюджванне аўтакампанентаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0