pixabay.com

pixabay.com

Падраздзяленне ААН па пошуку рашэнняў для стабільнага развіцця апублікавала штогадовы даклад World Happiness Report 2019. Згодна з ім, самай шчаслівай краінай стала Фінляндыя.

Аўтары даследавання ўлічвалі шэсць фактараў: ВУП на душу насельніцтва, сацыяльная падтрымка, чаканая працягласць жыцця, свабода грамадзян самастойна прымаць жыццёва важныя рашэнні, шчодрасць і стаўленне да карупцыі. Кожны з гэтых паказчыкаў ацэньваюць па 10-бальнай шкале і выводзяць сярэдні для краіны бал.

Так, Фінляндыя ў сярэднім набрала 7,77 бала, на другім месцы Данія (7,6), далей ідуць Нарвегія (7,55), Ісландыя (7,49) і Нідэрланды (7,48). ЗША занялі 19 радок (6,89). 

Беларусь на 81-м месцы.

Польшча — 40-я, Літва — 42-я, Латвія — 53-я, Казахстан — 60-ы, Расія — 68-я.

Усяго ў спісе 156 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0