У В’етнаме ў пяцігадовай дзяўчынкі дыягназаваны птушыны грып. Прычынай захворвання стала спажыванне ў ежу мяса свойскай птушкі, паведамляе Рэйтэр.

У мінулым годзе ў В’етнаме ад штаму H5N1 памерлі шэсць чалавек.

У Кітаі ў панядзелак ад птушынага грыпу памерла жанчына. Ейны ўзрост ды іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0