Еўракамісія выступае супраць прапановы прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй адкласці выхад краіны з ЕС да 30 чэрвеня, паведамляе Reuters.

Еўракамісія выступае альбо за правядзенне Brexit да 23 мая, альбо за доўгатэрміновы перанос гэтай працэдуры.

У Бруселі тлумачаць сваю пазіцыю тым, што 23 мая павінна быць апошнім тэрмінам, бо адразу пасля гэтага стартуюць выбары ў Еўрапарламент, у якіх Брытанія ўжо не павінна ўдзельнічаць.

Калі ж Вялікабрытаніі спатрэбіцца больш часу для выхаду з ЕС, ёй давядзецца прасіць пра больш істотны перанос тэрмінаў і, такім чынам, удзельнічаць у выбарах у Еўрапарламент.

Раней прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што напісала ліст кіраўніку Еўрапейскай рады з просьбай адкласці Brexit да 30 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0