Выданне The Verge апублікавала фатаграфіі аднаго з прататыпаў першага айфона пад кодавай назвай M68. Гэта плата для тэсціравання, на якую вынесеныя ўсе «вантробы» смартфона і прымацаваны экран.

Першы айфон распрацоўвалі ў рэжыме строгай сакрэтнасці. Большая частка супрацоўнікаў унутры кампаніі ведала пра яго толькі па кодавых назвах прататыпаў — M68 і Purple 2.

Каб дасягнуць такога ўзроўню сакрэтнасці, кампанія стварыла некалькі тэставых плат, на якіх размясцілі ўсе кампаненты смартфона. Многія інжынеры, якія працавалі над прыладай, не ведалі, як яна будзе выглядаць у выніку.

Журналістам паказалі прататып M68 2007 года.

Плата чырвонага колеру, якая патрапіла да The Verge, была прызначаная ў асноўным для тэставання ПЗ і радыёпрыёмнікаў першага айфона. Часам іх падавалі інжынерам нават без экранаў.

Падобныя платы выкарыстоўвалі аж да прэзентацыі iPhone ў 2007 годзе. З тых часоў кампанія адмовілася ад такіх буйных прататыпаў і перайшла на больш кампактныя ўзоры. Гэта дазваляе распрацоўшчыкам працаваць з фінальнай версіяй абсталявання, не ведаючы дакладнага дызайну прылады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0