Як паведаміў інспектар па агітацыі і прапагандзе ўпраўлення ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Юрашэвіч, аварыя адбылася 5 студзеня ў 15.20 на аўтадарозе Брэст — Мінск недалёка ад вёскі Лесіна.

27‑гадовая жыхарка Масквы не справілася з кіраваннем аўтамабіля «Форд‑Фокус», выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем «Опель‑Сігнум»,
што рухаўся ў сустрэчным напрамку, за рулём якога знаходзіўся 24‑гадовы жыхар Белаазёрска.

У выніку ДТЗ вадзіцелька «Форд‑Фокуса» і 32‑гадовая пасажырка, якая ехала ў ім, жыхарка Брэсцкага раёна, а таксама 48‑гадовы пасажыр «Опель‑Сігнум» (жыхар горада Белаазёрска) загінулі на месцы ДТЗ. Яшчэ адзін пасажыр «Опель‑Сігнум» (24‑гадовая жыхарка Масквы) і вадзіцель дадзенай аўтамашыны былі дастаўлены ў бальніцу, дзе ў 17.25 вадзіцель памёр. У жанчыны закрытая чэрапна‑мазгавая траўма, страсенне мазгоў, удар паяснічнага аддзела пазваночніка, закрыты пералом абедзвюх касцей левага перадплечча.

Па дадзеным факце следчым аддзяленнем Баранавіцкага РАУС распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі аўтадарожных транспартных сродкаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?