Ключавыя аб'екты сталіцы Казахстана, у назве якіх выкарыстоўваецца Астана, не зменяць наймення пасля змены назвы горада.

Пра гэта ў эфіры праграмы «Адкрыты дыялог» на тэлеканале «Хабар» заявіў міністр інфармацыі і грамадскага развіцця рэспублікі Даўрэн Абаеў.

Паводле яго слоў, працэс перайменавання Астаны ў Нурсултан не будзе так радыкальны, як думаюць многія. «Вельмі важна: усе ключавыя аб'екты горада: Астана Опера, Астана Арэна, спартыўныя клубы, тэлеканал «Астана» і гэтак далей — не будуць мяняць свае найменні», — адзначыў міністр. Абаеў дадаў, што акімат (мэрыя) абярэ максімальна незатратны для дзяржаўнага бюджэту шлях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0