Вызвалены ад выканання абавязкаў старшыня канцэрна «Беллегпрам» Мікалай Яфімчык. Адпаведная пастанова ўрада з'явілася на нацыянальным прававым партале.
Мікалай Васільевіч Яфімчык нарадзіўся ў 1960 годзе ў Салігорскім раёне. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2001 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.
З 1997 года быў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях ЗАТ «Калінка», а ў 2003 годзе стаў генеральным дырэктарам ААТ «Купалінка».
Кіраўніком «Беллегпрама» ён стаў у 2014 годзе.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
У кастрычніку 2018 года Лукашэнка крытыкаваў Яфімчыка за тое, што форма для Еўрапейскіх гульняў ад «Беллегпрама» аказалася горшай, чым формы прыватных прадпрыемстваў.