Пра гэта кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заявіў у час наведвання мемарыяльнага комплексу «Хатынь», піша Tut.by

«Падчас сустрэч нашых кіраўнікоў абмяркоўваліся розныя пытанні, звязаныя з нашымі ўзаемаадносінамі, былі перададзеныя адпаведныя матэрыялы, над гэтымі матэрыяламі беларускі бок цяпер працуе», — растлумачыў Макей.

Што менавіта прапануе расійскі бок, кіраўнік МЗС не стаў казаць.

«Там прапановы адносна далейшага паглыблення інтэграцыі», - сказаў Уладзімір Макей.

Учора расійскі МЗС ўпершыню публічна агучыў, што «расійскім бокам падрыхтаваны канструктыўныя прапановы, якія былі перададзеныя беларускім калегам», што тычацца рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, гэта значыць «больш цеснай інтэграцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0