Брытанская актрыса Эмілія Кларк, вядомая па ролі Дэйенерыс Таргарыен у серыяле «Гульня тронаў», распавяла пра перанесены інсульт.
У 2011 годзе Кларк рыхтавалася да здымак другога сезону серыяла. Яна займалася з трэнерам, каб трымаць сябе ў форме і зняць стрэс. Аднойчы перад трэніроўкай актрыса адчула сябе дрэнна: у яе пачаліся рэзкія галаўныя болі, пасля чаго яе шпіталізавалі.
Дактары дыягнаставалі ў яе субарахнаідальнае кровазліццё. Гэта цяжкая форма інсульту, якая забірае жыццё больш траціны хворых. 24-гадовая Кларк перанесла дзве аперацыі на мозгу, паміж якімі працягвала здымацца. Актрыса змагла аднавіцца і завяршыць здымкі.