Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу двух гадоў прывесці ў парадак рэгіёны, дзе павінна быць забяспечана паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё. У гэтым пераліку 11 гарадоў Беларусі, у тым ліку Орша і Баранавічы з тэрыторыямі вакол іх.
«Накшталт Оршы вызначаеце групы і пачынайце дзейнічаць. Падвяргайце рэвізіі ўсе, бярыце скаргі людзей. Два гады — 11 рэгіёнаў такіх, як Баранавічы і Орша, павінны быць прыведзены ў парадак. Там павінны быць усе людзі занятыя, дысцыпліна жалезная і нармальны заробак. Калі нехта працаваць не хоча, пакажыце яму як і прымусьце», — сказаў Лукашэнка.
Раней Лукашэнка адзначыў, што яго прыезд у гэты горад — гэта працяг працы па развіцці рэгіёнаў, якая пачалася ў Аршанскім раёне.