У другой палове дня 6 студзеня ў Мінску павялічыліся чуткі пра тое, што ў найбліжэйшыя дні будзе аб’яўлена пра дэнамінацыю беларускага рубля.

Прычым называецца нават канкрэтная дата – 8 студзеня.

Людзі спасылаюцца на нейкія дакументы, што нібыта паступілі ў камерцыйныя банкі з галоўнага банка краіны. Нацбанк рашуча абвяргае гэтыя чуткі.

«Заўтра дэнамінацыі не будзе, і найбліжэйшы час яе абвяшчаць не плануецца.
Мы не будзем абвяргаць кожную дату. Чуткі рэгулярна з’яўляюцца ў апошнія дні», – заявіў БелаПАН увечары 6 студзеня прэс-сакратар Нацыянальнага банка Міхаіл Журавовіч.

Ён падкрэсліў, што рэзкі ўсплёск чутак, магчыма, абумоўлены тым, што 7 студзеня – выхадны дзень і людзі па аналогіі з 1 студзеня лічаць, што следам за дэвальвацыяй павінна адбыцца павінна адбыцца дэнамінацыя.

Аднак нічога такога не плануецца. Больш за тое, у момант крызісных тэндэнцый

правядзенне такой аперацыі з’яўляецца немэтазгодным,
падкрэсліў прадстаўнік Нацбанка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?