НАТА пабудуе ў Польшчы аб'ект для захоўвання амерыканскай ваеннай тэхнікі, паведаміў The Wall Street Journal генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг.

Адзначаецца, што аб'ект пабудуюць побач з авіябазай у Повідзы, яго кошт складзе $260 млн. Па словах Столтэнберга, збудаванне аб'екта пачнецца гэтым летам. Там размесцяць бранятанкавую тэхніку, боепрыпасы і зброю.

Ён дадаў, што будаўніцтва аб'екта павінна ўзмацніць амерыканскую ваенную прысутнасць у Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0