8 сакавіка ў мінскім абменніку мужчыну памылкова выдалі лішнія 780 даляраў. Ён мяняў 45000 расійскіх рублёў. Яму памылкова выдалі 1449 даляраў замест неабходнага 671 даляра.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 40-45 гадоў, рост каля 180 см, мажны.

Быў апрануты: чорная куртка, цёмныя штаны, чорныя чаравікі, пры сабе меў сумку чорнага колеру і нататнік чырвонага колеру.

Можа перасоўвацца на аўтамабілі бардовага колеру з налепкай у выглядзе жоўтага трохвугольніка на заднім шкле.

Калі вы пазналі мужчыну, альбо маеце якую-небудзь інфармацыю пра яго месцазнаходжанне, просьба звяртацца ў Маскоўскае РУУС Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0