«Рай для распрацоўшчыкаў». IT-кампанія зрабіла вялікую рэкламу на нацыянальнай бібліятэцы па-беларуску ВІДЭА 6
Амерыканскі стартап Mapbox з распрацоўкай у Мінску скарыстаўся опцыяй размяшчэння рэкламы на «самым вялікім рэкламным носьбіце ў краіне» (1 485 кв.м.) — Нацыянальнай бібліятэцы. СЕО стартапа Эрык Гундэрсен паказаў, як гэта выглядае, у Twitter.