У Тайландзе 24 сакавіка праходзяць першыя за восем гадоў выбары ў парламент, паведамляе BBC News.

У іх маюць права прыняць удзел 51,4 мільёна жыхароў краіны. Яны абяруць 500 дэпутатаў ніжняй палаты парламента. Разам з дэпутатамі верхняй палаты — Сената — тыя павінны будуць абраць прэм'ер-міністра.

Цяпер урадам Тайланда кіруе генерал Прают Чан-Оча, які прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту ў 2014 годзе. У ходзе перавароту выбарны парламент быў распушчаны. Яго аднавілі пасля прыняцця новай канстытуцыі Тайланда ў 2017 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0