Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу пабываў не толькі ў Баранавічах, але і наведаў лыжаролерную трасу ў аграгарадку Мір, дзе раскрытыкаваў міністра спорту Сяргея Кавальчука за тое, што стрэльбішча «Мінскай лыжні» было адвезена ў Раўбічы.

Па словах карэспандэнта АНТ, памер стрэльбішча ў Міры «пакуль не дае як след размахнуцца юным талентам».

«А вы ў Раўбічы адвезлі стрэльбішча мінскае! Мазгоў у вас няма! Прывязіце і аддайце сюды Лісу (старшыні Брэсцкага аблвыканкама). А яны ў Раўбічы завезлі! Навошта яно ў Раўбічах, растлумач мне? Навошта, там жа ёсць стрэльбішча. Ты павінен быў зняць і паставіць там, дзе яно трэба. Трэба было адразу вывезці і паставіць!» — строга сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0