Пасля канцэрта на Дзень Волі, які прайшоў каля кінатэатра «Кіеў», затрымалі Змітра Дашкевіча, які выступіў на святкаванні з рэзкай прамовай. Ён з'едліва павіншаваў са святам нават душыцеляў свабоды. Ён таксама нагадаў пра злачынствы савецкага рэжыму.

«Гэта свята нават для іх — непрыхільнікаў пераменаў, — сказаў ён. — Гэта свята і для шунявак, і для «іхтамнетаў», і для прапагандыстаў, і нават для самазванца, — сказаў ён. — Бо каб не 25 Сакавіка і Незалежнасць, дзе б яны былі? У «Трэцім Рыме», у Маскве, у Мардоры?»

Далей Дашкевіч нагадаў, што большасць палітычных дзеячаў, якія ўваходзілі ў кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, былі забітыя камуністычным рэжымам. «Сёння гэтая нявінная кроў крычыць у Курапатах, дзе ламаюць крыжы, псуюць помнікі», — заявіў ён. 

Дашкевіч прапанаваў узняць рукі тым, хто за апошні месяц быў у Курапатах. Паднялі рукі толькі некалькі чалавек. «Гэта ганьба ўсяго патрыятычнага руху, гэта наш боль», канстатаваў актывіст. Ён заклікаў усіх хадзіць у Курапаты.

«Голас крыві брата майго крычыць з зямлі», — нагадаў ён гэтыя словы з Бібліі пра гісторыю Каіна і Авеля.

Пасля 22:00 стала вядома, што Зміцер у Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна і, імаверна, у панядзелак будзе суд у Цэнтральным раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?