Жыхар Мінска Вітаўт Сіўчык на Дзень Волі вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на балконе кватэры па адрасе праспект Незалежнасці, 33. Праз нейкі час да дома падагналі машыну з пад’ёмнікам, каб спілаваць гэты сцяг.

Вітаўт кажа, што сам зняў сцяг, калі рабочыя з пілой сталі падымацца да вокнаў кватэры. «Не мог дапусціць, каб нейкі дзядзька спілаваў мой сцяг. Калі ад’едуць, то павешу назад», — сказаў спадар Сіўчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?