Служба бяспекі Украіны паведамляе, што Васіль Прозараў, які заявіў пра працу на карысць Расіі, быў звольнены з шэрагаў СБУ у 2018 годзе з-за службовай неадпаведнасці. Пра гэта гаворыцца ў каментары ведамства, распаўсюджанай 25 сакавіка пасля зяўлення Прозарава ў эфіры расейскіх СМІ, перадае «Украінская праўда». 

«Расійская прапаганда традыцыйна нічым не грэбуе. Таму не здзіўляе, што здраднікаў, якія ўсім пагарджаюць, расейцы актыўна выкарыстоўваюць для агучвання сваіх заезджаных фэйкаў аб «таемных турмах» і г.д.», — адзначаюць у СБУ.

Адзначаецца, што Прозараў быў звольнены з пасады старшага кансультанта-эксперта аднаго з аддзелаў штаба АТЦ Службы бяспекі Украіны за службовую неадпаведнасць, у прыватнасці за сістэматычнае ўжыванне алкаголю на працоўным месцы, дыскрэдытацыю звання афіцэра.

«Прапіўшы гонар афіцэра, Прозараў вырашыў гандляваць сумленнем і ваеннай прысягай, знайшоўшы ў ФСБ РФ «годных» людзей. Але гэты вырадак павінен памятаць лёс Юды. Справа толькі часу», — рэзюмуюць у СБУ.

Таксама на ўдакладняючае пытанне «Украінскай праўды» ў прэс-службе СБУ адзначылі, што спецслужба праверыць, ці мог Прозараў перадаць расейцам нейкую інфармацыю.

Сёння, 25 сакавіка, у дзень стварэння СБУ, у Расіі зладзілі прэс-канферэнцыю Васіля Прозарава, якога назвалі перабежчыкам з Службы бяспекі Украіны.

Прозараў заявіў, што працаваў у СБУ з 1999 да 2018 года, з 2014 года лічыўся ў цэнтральным апараце, штабе АТА.

«З красавіка 2014 я добраахвотна па ідэалагічных матывах спрыяў РФ у атрыманні інфармацыі», — заявіў Прозараў.

Экс-супрацоўнік СБУ таксама расказаў пра нібыта датычнасць украінскага боку да катастрофы малайзійскага Boeing на Данбасе, «таемныя турмы СБУ» і датычнасць украінскіх спецслужбаў да забойства верхаводаў незаконных узброеных фарміраванняў «ЛНР/ДНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0