Намеснік старшыні казахстанскай дэмакратычнай партыі «Ак Жол» Казбек Іса прапанаваў змяніць назвы яшчэ ў трох гарадоў Казахстана, паведамляе Tengrinews.kz.
На пасяджэнні Агульнанацыянальнай кааліцыі дэмакратычных сіл «Казахстан — 2050» палітык выступіў у падтрымку перайменавання сталіцы і выказаў меркаванне пра тое, што гэты крок павінен даць старт і іншым перайменаванням. Усяго ён прапанаваў змяніць назвы ў трох гарадоў.
«Петрапаўлаўск трэба назваць імем Абылай-хана, які сабраў усе тры казахскія жузы разам, Паўладар — імем Кенесары, які змагаўся за незалежнасць, а Сямей — імем Аліхана Букейханава, першага прэм'ер-міністра Казахстна», — лічыць Іса.
0
0
0
0
0
0